Купалле
06.07.2023Штогод у нашай краіне праводзіцца народнае святкаванне ў дзень на Івана Купала. Яго любяць і чакаюць як дарослыя, так і дзеці. Бо гэта адзін з найпрыгажэйшых і таямнічых абрадаў славянскай культуры.
Вось і сёння да нашых выхаванцаў завіталі Іван і Купалінка. Яны расказалі дзецям аб тым, што ў абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя традыцыі, што са святам звязана шмат дзіўных легенд. Галоўным заданнем для дзяцей быў пошук самай загадкавай кветкі - Папараць-кветкі. Дзеля гэтага дзяўчынкі і хлопчыкі вадзілі карагоды і гулялі ў вясёлыя гульні, пераадольвалі перашкоды і адгадвалі загадкі ад Івана. А Купалінка з радасцю дапамагала нашым выхаванцам і ім удалося адшукаць чароўную кветку!