ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ
14.10.2022Знаёмства дзяцей з гісторыяй Беларусі, яе культурнай спадчынай, абрадамі ажыццяўляецца праз фальклорныя святы. Адзін з самых вясёлых, яркіх свят у восеньскі перыяд - гэта "Восеньскi кiрмаш". Восеньскі кірмаш прайшоў ў нашым садку. На тэрыторыі садка гучала беларуская музыка, дзеці і дарослыя ўдзельнiчалi ў народных гульнях, танцавалi беларускую польку "Трасуху", спявалі беларускія песні, адгадвалi загадкi пра садавiну i агароднiну.