Разам з выхаванцамі дзяржаўнай установы "Гродзенскі раённы сацыяльна - педагагічны цэнтр" мы адсвяткавалі Каляды.
12.01.2023Сёння ў завяршэнні рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі адправіліся ў госці! Разам з выхаванцамі дзяржаўнай установы "Гродзенскі раённы сацыяльна - педагагічны цэнтр" мы адсвяткавалі Каляды. Гаспадыня дзецям паведаміла пра народныя прыкметы, на якія неабходна звярнуць увагу ў гэты час. На свята завіталі Калядоўшчыкі разам з Казою , цыганкай i Мядзведзем калматым . Хлапчукі і дзяўчынкі весела танчылі, спявалі беларускія народныя песні і гулялі ў цікавыя гульні.
У завяршэнні праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі, а таксама прылады для творчасці і настольныя гульні.
Выхаванцы центра былі вельмі рады такім незвычайным гасцям!