Свята роднага слова
21.02.202321 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова — адна з двух дзяржаўных моў у нашай краіне. Ёю карыстаюцца больш за сем мільёнаў чалавек. Дарэчы, беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх моў і, згодна з даследаваннямі, самая мілагучная пасля італьянскай.
Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, прыказках і, вядома, у творах мастацкай літаратуры.
У нашым дзіцячым садзе педагагічныя супрацоўнікі разам з выхаванцамі ў гэты дзень таксама не засталіся ў баку. Выхаванцы наведалі музей беларускага быту, тэматычную фотавыставу "Мая маленькая Радзіма", слухалі беларускія наподныя казкі, знаёміліся з беларускімі народнымі цацкамі.