Тэматычная дзейнасць з выхаванцамі напярэдадні свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
28.06.2023Педагогі з выхаванцамі на працягу тыдня замацоўвалі веды пра родную краіну, нашу Беларусь. З самымі маленькімі выхаванцамі малявалі сінія валошкі, чыталі беларускія народныя казкі і слухалі калыханкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі будавалі з канструктару будынкі і гулялі у дыдактычныя гульні. А да выхаванцаў старэйшага ўзросту ў госці прыходзілі Паўлінка і Пятро. Яны разам з дзецьмі ўзгадалі чаму нашу краіну называюць Беларусь, чым ганарыцца наша краіна і адзначылі прыгажосць Беларусі.