Заняткі ў беларускай хатцы
08.02.2024Сёння ў беларускай хатцы было весела і гучна!
Выхаванцы прыйшлі ў госці да гаспадыні, якая гасцінна сустрэла іх на парозе беларускай хаты, расказала, якія стравы гатавалі гаспадыні ў мінулыя часы на святы, якія гульні і карагоды вадзілі. Яна расказала сваім гасцям пра беларускі быт і прапанавала ўсім разам прыгатаваць смачныя аладкі.
Беларуская хата — гэта наш міні-музей. У ім знаходзяцца экспанаты, якія выкарыстоўваюцца падчас правядзення шматлікіх мерапрыемстваў.